Флэшмоб у інтэрнэце: людзі посцяць «Жыве Беларусь!»
Беларусы публікуюць сёння ў сацыяльных сетках допісы з воклічам «Жыве Беларусь!». Так беларусы адказалі на ўнясенне МУС у спіс нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі вокліч «Жыве Беларусь!». Да флэшмобу далучылася нават Амбасада ЗША ў Мінску.
«Жыве Беларусь» па-беларуску мае два сэнсы: і «існуе», «живет», і «Няхай жыве!», «Да здравствует!». Гэты выраз з верша Янкі Купалы стаў сімвалам веры беларусаў нароўні з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ