«Ужо заўтра адбудзецца аўкцыён, на якім АПВ будзе спрабаваць прадаць бабуліна лецішча. Гэта ўжо не першы раз, калі на яе ціснуць менавіта такім брыдкім шляхам: першы раз, некалькі гадоў таму, у іх усё ж не атрымалася прадаць яе маёмасць. Таму, даражэнькія, не падтрымлівайце і не легалізуйце фарс.

З усіх бакоў нам пачынаюць пісаць людзі і прапаноўваць выкупіць лецішча. Дзякуй, але ж гэта будзе мядзведжая паслуга — такім чынам адбываецца фінансаванне рэжыму.

Мая бабуля мае прынцыповую пазіцыю не плаціць аніякія штрафы, якія ёй прызначае гэтая бандыцкая ўлада па палітычных матывах. Яна не падпарадкуецца, і вы таксама не падпарадкуйцеся. Гэта прынцыповая пазіцыя ўсёй нашай сям'і. Калі ласка, паважайце гэта», — напісала ўнучка Ніны Багінскай.

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
3