Яшчэ аднаго беларуса выдаюць Лукашэнку з Расіі
Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд сёння задаволіў запыт беларускага боку на экстрадыцыю жыхара Оршы Андрэя Рускіх. Мужчына быў у федэральным вышуку за каментары ў сацсетках — папярэдне яму інкрымінуюць абразу Лукашэнкі, паведамляе «Вясна».
Андрэй — псіхолаг-сэксолаг, псіхатэрапеўт, трэнер у сферы трывожна-фабічных і сэксуальных разладаў, якія маюць псіхалагічную аснову. Ён аўтар некалькіх кніг па практычнай псіхалогіі, таксама вядзе сайт і старонкі ў сацсетках, дзе публікуе парады па розных псіхалагічных праблемах.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ