Сілавікі разграмілі кватэру мужа прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага
Сілавікі працягваюць паказальны разгром жылля знакавых асоб антылукашэнкаўскага супраціву, якія самі знаходзяцца не ў межах іхняй дасягальнасці. Сёння ў адным з праўладных каналаў змешчаны ролік, на якім знятая разгромленая кватэра мужа прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор».
У роліку знятая кватэра да ператрусу, а затым паказаныя яго наступствы: паламаная мэбля, раскіданыя рэчы, перакуленыя шафы ды іншае.
На мінулым тыдні была разгромлена кватэра самой Крысціны.
Раней былі разгромленыя кватэры шэрагу палітуцекачоў ці іх сваякоў. Сярод іх — Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Павук, Юльяна Шаметавец, Антон Матолька. Быў разгромлены таксама дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ