Дар'еўскі мост пасля ўдараў украінскай артылерыі стаў непрыдатны для перакідвання вайсковай тэхнікі, а сёння расіяне падарвалі яго цалкам. Тут і далей — фота з херсонскіх чатаў

Дар'еўскі мост пасля ўдараў украінскай артылерыі стаў непрыдатны для перакідвання вайсковай тэхнікі, а сёння расіяне падарвалі яго цалкам. Тут і далей — фота з херсонскіх чатаў

Расійскія войскі адступаюць у кірунку часовых перапраў на Дняпры.

Расійская адміністрацыя рыхтавала адыход: з Херсона вывезлі нарабаваную маёмасць, з помнікамі, карцінамі з карціннай галерэі і звярамі з заапарка ўключна.

На адміністрацыйных будынках Херсона знікаюць расейскія сцягі, паведамляе расійскі прапагандысцкі рэсурс Kotsnews.

Расійскія войскі адступаюць і спрабуюць ускладніць наступ украінскай арміі на Херсон. Расіяне падарвалі Дар'еўскі мост цераз раку Інгулец

— гэта вялікі прыток Дняпра, што разрывае сувязь між Новай Кахоўкай і Херсонам.

Акрамя таго, расіяне ўзарвалі Цягінскі ды Новавасільеўскі масты ў Херсонскай вобласці.

Істотнай перашкодай на шляху украінскай атакі гэта стаць не павінна, аднак тэмп наступу запаволіць. Пры гэтым варта адзначыць: узарваныя масты знаходзяцца ў тыле агрэсараў, а значыць, іх адступленне набывае прадвызначаны характар.

Расіяне падрываюць нават малыя масты і шлюзы.

Украінская армія нанесла ўдары з трох кірункаў: на поўдні каля Чорнага мора, на поўначы херсонскага плацдарма расіян каля Мылавога і ў цэнтры, каля Снігіроўкі — гэта адзіны райцэнтр Мікалаеўскай вобласці, які расіяне ўтрымлівалі. Асабліва жорсткія баі разгарнуліся там, у раёне Снігіроўкі, прарыў там разрэзаў бы херсонскі кавун на дзве палавінкі.

Менавіта на гэтым напрамку ўкраінцы ўначы здзейснілі прарыў. Паведамленні з фронту абрыўкавыя, але, здаецца, УСУ замацаваліся на паўночнай ваколіцы Снігіроўкі ўздоўж чыгуначнай веткі. 

«Баі не спыняюцца трэці дзень, вораг наносіць масіраваныя ўдары: працуюць танкі, артылерыя, HIMARS і нават авіяцыя, — піша RVvoenkor. — На шэрагу участкаў фронту нашы вымушана адыходзяць на запасныя пазіцыі».

«Паступаюць абрыўкавыя звесткі аб адводзе УС Расіі на левы бераг», — піша канал «Два майора».

А ў самім Херсоне расійскія сцягі масава знікаюць з будынкаў. Расійскія тэлеграм-каналы апублікавалі фота. Алея нябеснай сотні, будынак Марскога каледжа, Дом прафсаюзаў ды Марская акадэмія ўжо стаяць без сцягоў. Пакуль трыкалор застаецца на флагштоку гарадской адміністрацыі. Але тэндэнцыя відавочная.

У херсонскіх чатах пішуць, што маршруткі, бальніцы і паліклінікі ў рэгіёне перайшлі на працу з маскоўскага на ўкраінскі час — сімвалічны крок.

Клас
68
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
8