Яна прызнала Дзмітрыя вінаватым паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Мужчыну вызвалілі ў зале суда.

Дзмітрый Латушкін прызнаў віну. Ён пацвердзіў, што ў дзень маршу знаходзіўся і на праезнай частцы і разумеў, што мерапрыемства незаконнае. Доказамі ягонага ўдзелу ў акцыі прызнаныя фотаздымак і відэазапіс.

«Мінсктранс» таксама прад’явіў пазоў на кампенсацыю шкоды ў памеры 22 500 рублёў. Латушкін прызнаў яго, але ўдакладніў, што сума занадта вялікая. Ён будзе разгледжаны падчас асобнай грамадзянскай вытворчасці.

Вядома, што Дзмітрыя затрымалі 10 жніўня 2022 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3