«Я дастаткова доўга рыхтаваў аўтамабіль да праходжання лініі ТА, — распавёў аўтаўладальнік. — Паправіў ручнік і замяніў лямпачкі падсветкі нумара. Фактычна засталося здабыць аптэчку і ўжо з заробку прайсці лінію тэхагляду. Але 28 кастрычніка трэба было ехаць па М1, як раз міма ўчастка насупраць санаторыя «Веста», дзе камеры сярэдняй хуткасці. Думаў, пстрыкнуць мяне адназначна. Вось і праверыў».

«Пасля паездкі я кожны дзень маніторыў у асабістым кабінеце на сайце МУС: прыйшоў штраф за ТА ці не? — апісвае далейшыя падзеі Максім. — Але ў базе нічога не было, новыя пастановы не з'яўляліся. Я дакладна магу сказаць, што хуткасны рэжым не парушаў. За гэтым пытаннем сачу — прынамсі, у зоне фіксацыі камерамі. У выніку пастанова прыйшла заказным лістом —папярэджанне за кіраванне без дзяржтэхагляду».

Пасля атрымання ліста мінчук працягваў сачыць за «навінамі» асабістага кабінета сайта МУС, аднак ніякіх новых пастаноў за хуткасць там не з'явілася. Учора днём ён зноў зайшоў на партал — там быў паказаны толькі архіў папярэдніх пастаноў. Такім чынам Максім зрабіў для сябе выснову, што на няпройдзены ТА сярод усіх машын у патоку настроены менавіта камеры сярэдняй хуткасці.

ДАІ і МУС пакуль не выступілі з афіцыйнай заявай з нагоды камер, якія фіксуюць усе аўто з патоку з адсутным ТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3