Затрымалі Генадзя пасля выхаду артыкула, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася.
Генадзя затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. А ў канцы снежня 2021-га перавялі з СТ №8 у мінскі СІЗА-1.
Справа будзе разглядацца ў Мінскім гарадскім судзе 1 снежня. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы Ксеніі Луцкінай. Пакуль няма інфармацыі, будзе справа разглядацца ў адкрытым ці ў закрытым судовым пасяджэнні.





