Павел Латушка падчас сустрэчы з Маркетай Пекаравай Адамавай
Павел Латушка сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй Чэшскай Рэспублікі на чале са старшынёй Палаты дэпутатаў Парламента Чэхіі Маркетай Пекаравай Адамавай і правёў анлайн-сустрэчу з віцэ-прэм’ерам Іванам Барташам.
Падчас сустрэчы Павел Латушка перадаў парламенцкай дэлегацыі пакет дакументаў для прызнання Чэхіяй КДБ і ГУБАЗіКа тэрарыстычнымі арганізацыямі, зварот арганізацыі «Беларускія студэнты ў Чэхіі» аб падтрымцы рэпрэсаваных студэнтаў, зварот аб перайменаванні адной з вуліц Прагі ў гонар Рамана Бандарэнкі.
Маркета Пекарава Адамава паведаміла, што пасля прыняцця чэшскага «Акта Магніцкага» з 2023 года ў Чэхіі з’явіцца магчымасць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Удзельнік парламенцкай дэлегацыі, дэпутат Хаята Ёзэф Акамура выказаў намер курыраваць аказанне персанальнай дапамогі беларускім студэнтам у Чэхіі.
Віцэ-прэм’еру Івану Барташу былі перададзеныя зварот і юрыдычнае абгрунтаванне для завядзення крымінальных спраў адносна дзеянняў беларускіх сілавікоў у рамках універсальнай юрысдыкцыі.






якое дачыненне мае Раман Бандарэнка да Прагі?
ну зараз я проста з пазіцыі чэскіх чыноўнікаў гляджу...
у Латушкі ўсё ў парадку з галавой? ці ў акружанні мазаічнага мазаічныя ўсе?