Дзяніс Дудзінскі. Скрын відэа

Пра час шакалят

Дудзінскі кажа, што Азаронка ніколі асабіста не бачыў. Але на яго старонкі перыядычна заходзіць.

«Мне цікава, ну шчыра цікава. Гэта вось біялагічнае такое жыццё, звярынец своеасаблівы, заходзіш паглядзець, каб палачкай патыкаць, ці жывое яно.

Я гляджу вось гэта біялагічнае жыццё, яно не выклікае, зразумела, ніякіх эмоцый, гэта проста для фіксавання ў сябе дзесьці на падсвядомасці, што вось яно так ёсць.

І я магу параіць, калі вы патрапілі цяпер у дэпрэсію, калі вы лічыце, што вы ніхто, вы нікому не патрэбныя, што вы гаўно, зайдзіце на старонку Рыгора Азаранка, і вы зразумееце, што ўсё ў вас добра ў жыцці».

Ён распавядае пра дынаміку дэградацыі на дзяржаўным тэлебачанні.

«Чаму людзі у дваццатым годзе сыходзілі з таго ці іншага наседжанага месца — не важна, кіраўнік ці проста тэлевядучы? Таму што ў людзей хапала эмпатыі, інтэлекту і адукаванасці, каб зрабіць высновы. І людзі тыя, самыя начытаныя, высокаадукаваныя, інтэлектуальныя людзі, яны сышлі.

Наступны этап — людзі, якія не маглі пахваліцца нейкімі выбітнымі здольнасцямі, яны паглядзелі на гэтых і сказалі: не, напэўна, я проста тут заб'юся ў кут і буду ціхенька сядзець.

А далей вось гэта дно, якое было, людзі, якія ніколі не маглі б патрапіць у кадр, проста таму, што бязладныя, дрэнна адукаваныя, інтэлектуальна недаразвітыя, цяпер сядзяць у кадры».

Ён узгадвае людзей, да якіх некалі добра ставіўся.

«Сяргей Лугоўскі — я вельмі яго любіў, але тое, што ён нясе цяпер з экрана…»

«Каця Забянько проста трапіла ў дно, калі распавядала пра тое, што ў Купалаўскім тэатры адбываецца (Забянько агучыла адыёзны сюжэт пра Купалаўскі тэатр на СТБ — НН). Каця, а як табе цяпер жывецца?» — пытаецца Дудзінскі.

Ён лічыць, што прапагандыстам цяпер страшна, бо «ім трэба мяняць усё, трэба паверыць у тое, што Зямля плоская». «То-бок трэба паверыць у тое, у што яны фізічна не могуць паверыць, што той сегмент, якому яны цяпер верай і праўдай служаць, што ён памылковы, дэструктыўны, што ён здрадліва небяспечны. Яны не могуць у гэта паверыць. Яны прыходзяць прыгожыя (грымёр, касцюмы — усё), садзяцца і кажуць з лёгкім прыжмурам пра тое, як Украіна збіраецца нападаць на Беларусь. «Сукі, я калі гэта чую…», — выбухае Дудзінскі.

«Не існавала ні Тура, ні Лебедзевай, ні Азаронка, ні Пуставога [у часы яго працы на тэлебачанні]. Час шакалят надышоў у 2020 годзе, яны атрымалі свае месцы. Але, з іншага боку, я радуюся, што гэта менавіта Тур, менавіта Азаронак, Гладкая, што людзі без асаблівага інтэлекту. Таму што калі б на іх месцы прыйшлі такія «кісялёвы», гэта было б тады ух-ух», — кажа ён.

Ён лічыць, што лёс прапагандыстаў павінен будзе вырашыць суд.

Чаму тэлевізіёншчыкі ў 2020 годзе проста сышлі з тэлебачання, а не выступілі ў эфіры?

Дудзінскі кажа, што на тэлебачанні быў АМАП — і ў дварах, і на першым паверсе. А журналісты, якія, можа, і хацелі б неяк выступіць, не маглі гэта зрабіць.

У панядзелак 10 жніўня ранкам, напрыклад, выходзіла праграма «Добрай раніцы, Беларусь».

«Раніцай 10-га ўжо ўсё кіраўніцтва было на кнопках, каб ніхто нічога не націснуў і не выпусціў у эфір.

Святлана Бароўская прыгожа выйшла ў эфір, сказала: «Добрай раніцы. Ну, нешта адбываецца, і не трэба таго, каб было ўсім дрэнна. А давайце рабіць так, каб усім было добра». І ў выніку дзяўчаткі, здаўшы каго трэба, паспяхова селі ў крэсла вядучых праграмы «Добрай раніцы, Беларусь», — распавядае Дудзінскі, не называючы імёнаў.

Тры мары Дудзінскага

Дзяніс кажа, што мае тры мары.

«Першая мара — гэта канцэрт гурта Depeche Mode (каб вось ты такі, і вось перад табой Depeche Mode).

Другая мара — паехаць у Аўстралію. Я з дзяцінства люблю Аўстралію, я яе ведаю на памяць, ведаю яе лепш, чым аўстралійцы. Усе штаты магу назваць, берагавую лінію магу з заплюшчанымі вачыма намаляваць.

Трэцяя мара — менш рэалізабельная, чым дзве папярэднія, — гэта пасядзець з Азаронкам. Каб сесці, падліваць Грышу і каб ён гаварыў, гаварыў. А я глядзеў, слухаў. Гэта рэальная мая мара, я не хлушу. Я хачу зразумець. Я хачу быць першым чалавекам, які возьме інтэрв'ю ў Азаронка. Я хачу выпіць з Азаронкам. Я вольны чалавек у свабоднай краіне, я маю права хацець. Вось і ўсё».

Скрын відэа

«Табернакль»

Дудзінскі кажа, што прыдумаў апавяданне, якое назваў «Табернакль». 

«Чалавек, якога я называю ці палкоўнік ці маршал — усярэдненае нешта. І ў адзін цудоўны дзень, калі ўсё адбылося, усіх зрынулі, яго як бы прысудзілі да смяротнага пакарання, але смяротнае пакаранне замянілі на тое, што ён змяшчаецца ў шкляны куб. Куб стаіць на галоўнай плошчы. Там усё выдатна, там ёсць душ, ёсць унітаз. У яго ёсць кнігі, яго правяраюць лекары, таму што важна, каб ён жыў. Але ўсё шкляное. Усе павінны бачыць усё 24 гадзіны на суткі. Ты голы мыешся, гэта ўсе павінны бачыць.

Наступны этап. Яму кажуць: а давайце мы вас выпусцім, і вы скажаце вось тое, што вы заўсёды казалі — пра нашых ворагаў, якія ля мяжы, мы вам трыбуну паставім, а вы выйдзеце, і гэтае шоу на стадыёне, як гурт Depeche Mode, але вы будзеце казаць вось гэта. І велізарная колькасць людзей збіраецца і слухае вось гэта.

А потым яго адпраўляюць, як карціну Мону Лізу, на экспазіцыю кудысьці ў іншую краіну, яны мяняюцца з арабскім кімсьці. І потым у выніку дзесьці ў свеце існуе пункт, куды збіраюць усіх у гэтых табернаклях, дапусцім, у Берлінскі заапарк.

І вось паміж жырафамі і сланамі ёсць палкоўнік. Ты можаш паглядзець на кармленне. Навука тым, у каго раптам з'явіцца думка, ну а людзям забаўка.

Хай яны зарабляюць грошы, навошта іх караць смерцю, калі яны могуць вось такім чынам зарабляць грошы?» — распавядае ён.

Пра радзіму

Дудзінскі кажа, што да яго часам у каментарах прыходзяць з прэтэнзіяй: «Ты прадаў радзіму».

«Калі ў мяне ёсць час і настрой, я задаю пытанне: а што такое Радзіма? У адказ атрымліваю, што гэта краіна, якая цябе нарадзіла, выхавала, дала (вось гэта я вельмі люблю) пуцёўку ў жыццё.

Краіна, якая нарадзіла і выхавала мяне, — Савецкі Саюз. Вы тут пры чым? А Беларусь для мяне як радзіма — гэта нейкія маленькія куткі, гэта дворыкі, гэта мае сябры-таварышы, большасці якіх ужо няма ў Беларусі. Вядома, гэта мае родныя, блізкія, вось дзіцячы садок, у які я хадзіў, вось школа, у якой вучыўся. Але гэта ўсяго толькі звычка, гэта наша ўнутраная экстрапаляцыя таго, што мы хочам адчуваць».

Ён кажа, што абсалютна не сумуе без Беларусі як тэрытарыяльным утварэнні, з такой уладай, палітычнай, эканамічнай сітуацыяй.

«Я да гэтага часу памятаю месца, дзе я пахаваў хамяка свайго ў дзяцінстве. Ваня або Вася яго звалі. Вось гэта радзіма, а не ўсё гэта, што нам спрабуюць усунуць», — кажа ён.

Пра тых, хто застаўся

«Я прыйшоў нядаўна да важнай высновы. Я вельмі хачу, каб вось тыя людзі, якія, скажам так, на нашым баку, якія засталіся ў Беларусі, я вельмі хачу, каб яны і заставаліся ў Беларусі. Каб яны нічога не пісалі, нікуды не выходзілі, не лайкалі, не каментавалі, каб яны не здавалі самі сябе ў лапы Следчаму камітэту, ГУБАЗіКу.

Таму што калі гадзіна праб'е, яны павінны быць там хоць бы для таго, каб накрыць нам паляну, калі мы вернемся.

Калі ласка, жывіце, заставайцеся на волі і рабіце максімальна магчымае, каб вы не з'ехалі, каб вы не селі, каб вас не выкраслілі са спісу дазволеных. Я разумею, часам хочацца ўзяць і напісаць ці паставіць дзесьці лайк — не рабіце гэтага.

Вы тая самая сіла, якая ёсць будучыняй Беларусі. Чытайце, глядзіце фільмы, шпацыруйце, піце каву, выкладвайце для нас, якія з'ехалі, прыгожыя пасты, як там у Менску сонечна», — кажа Дудзінскі.

Чытайце таксама:

«На сцяне вугалем спіс: вось каго расстралялі, а вось хто задыхнуўся ў падвале». Дзве кароткія гісторыі пра жудасць вайны

«І тут з выграбной ямы крычыць Тур». Дудзінскі вобразна апісаў беларускую прапаганду

Дудзінскі — пра мудрасць каліноўцаў, жахі вайны і чаму прапаганда на БТ ніколі не стане салаўёўскай 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
А / Адказаць
08.11.2022
Паляну мы будзем накрываць каліноўцам, а не вам Нібыта да 2020 года на белтв добрыя журналісты працавалі, усе такія інтэлектуальныя, высокаадукаваныя, і ні кроплі не прапагандысты... Сьмех Калі б так было, у 2020 годзе не адбылося б таго, што адбылося ў дрэнным сэнсе
1
Чоткі / Адказаць
09.11.2022
Бедняжка...Намекает что остались одни кретины. А может все кто уехал и убежал кретины? Зачем было поднимать пену в 2020 если не были уверены в своих силах? Где все Вы были в 2006, 2010? Тогда большинство отворачивало голову когда нас месили дубиналом или еще хуже - смеялись? А сейчас такие дудинские считают себя героями что постояли на лавках с тупыми речевками и прогулялись несколько раз без цели по проспекту? Столько лет были у корыта и только в 2020 открылись глаза? Бесит этот фальш и чопорность. 
0
детектор лжи / Адказаць
09.11.2022
"Ваня або Вася яго звалі. Вось гэта радзіма,"
дык ваня ці вася?

"Дудзінскі кажа, што Азаронка ніколі асабіста не бачыў."
ды ну?

вось хай Азаронак табе паляну накрывае і налівае. вось толькі дзе?
дзе твая гістарычная радзіма, дудзінскі?

"Ён кажа, што абсалютна не сумуе без Беларусі
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/302685"
дудзінскі, цябе ніхто за язык не цягнуў
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/302685

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру