Паводле чыноўніка, сёння ў Добрушы ўжо выпускаецца кардон, які будзе асновай тэтрапаку. Але ў Беларусі пакуль «няма кампетэнцый» для вытворчасці такой упакоўкі, таму трэба шукаць інвестара з тэхналогіямі, растлумачыў Пшэнны.

«У свеце ёсць усяго 5-6 кампаній, якія ведаюць сакрэты вытворчасці тэтрапаку, таму мы прыцягваем індыйцаў і кітайцаў па схеме «мы гатовыя даць сыравіну, а вы вырабіце ўпакоўку», — расказаў намеснік старшыні дзяржканцэрна.

Другі кірунак — праца з кампаніяй TetraPak у Расіі, якая раней цалкам забяспечвала беларускі рынак. Яна аднавіла вытворчасць пасля двух месяцаў прастою і гатовая купляць у Беларусі кардон у абмен на гарантыю таго, што цалкам забяспечыць тэтрапакам беларускі рынак, паведаміў Пшэнны.

У выніку на разглядзе два варыянты: арганізацыя сумеснай вытворчасці ў Беларусі ці пагадненне з Расіяй, падсумаваў чыноўнік.

Тым часам днямі стала вядома, што на прадпрыемстве «Бабуліна крынка» з-за адсутнасці ўпакоўкі вяршкі ўжо разліваюць у тэтрапакі, прызначаныя для шакаладнага кактэйлю.

Чытайце таксама:

На «Бабулінай крынцы» вяршкі разліваюць у тэтрапакі з-пад шакаладнага кактэйлю. І гэта не памылка!

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1