Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, красавік 2022 года. Фота: skardinon / Instagram

22 сакавіка экс-біятланістка і чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка апублікавала ў інстаграме пост, прысвечаны падзеям ва Украіне. Домрачава выказалася ў ім, што хвалюецца наконт вайны, але ў асноўным яе тэкст быў прысвечаны забароне ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных турнірах шмат у якіх відах спорту.

«Я лічу абсалютна наіўным меркаваць, што адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў дапаможа рашэнню ваеннага канфлікту. На мой погляд, падобныя меры толькі спрыяюць распальванню варожасці сярод людзей. Перш чым гаварыць пра глабальнае, давайце пачнём з сябе, са сваіх чалавечых якасцей і свайго атачэння», — напісала спартсменка.

Адно з нарвежскіх медыя звярнулася да мужа Дар’і, васьміразовага алімпійскага чэмпіёна па біятлоне Уле-Эйнара Б’ёрндалена, з пытаннем, як ён ставіцца да пазіцыі жонкі і яе непрыняцця адхілення спартсменаў. Але ён вырашыў прамаўчаць.

У канцы кастрычніка алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна апублікавала фота з Дар’яй і падпісала: «Калі хочацца пасядзець з сяброўкай у кавярні, папіць капучына і пагаварыць, можна праехаць і 4 краіны на 4 цягніках». Трохі раней, у красавіку, былыя біятланісткі таксама бачыліся, магчыма, таксама падчас адпачынку.

Летам Домрачава і Б’ёрндален былі ў Мінску, дзе зрабілі фота з доктарам Паўлам Дрынеўскім. Медык падпісаў яго так: «Мае настаўнікі». Акрамя сустрэчы з Дрынеўскім, экс-біятланісты праводзілі час на лыжаролернай трасе ў Мінску, што знаходзіцца ля праспекта Пераможцаў і Дома футбола, там іх сустрэла фанатка пары і біятланістка Вера Барадач.

7 верасня ў інтэрнэце з’явілася фота Домрачавай на фоне Мінск-Арэны з Іллём Давідовічам — хлопцам, якому Дар’я дапамагае ў лячэнні раку.

Цяпер, сцвярджае «ЧестнОК», Домрачава з мужам знаходзіцца ў Нарвегіі, дзе яны ўдзельнічалі ў тур-маршы і забегу на гару ў роднай вёсцы нарвежца. Уле-Эйнар заняў там трэцяе месца. Зараз пара можа зноў вярнуцца ў Кітай — як кажуць нарвежскія СМІ, муж Дар'і можа стаць асістэнтам кіраўнікоў нацыянальнай біятлоннай федэрацыі.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Домрачава асудзіла, але не вайну

«Узровень нямецкага футбола падае». Як лукашэнкаўцы апраўдваюцца і тлумачаць спартовыя санкцыі

Няўдалы бізнэсмен і трэнер зборнай. Чым займаюцца цяпер былыя беларускія зоркі зімовых Алімпіядаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
колем дровы і домрачавых / Адказаць
07.11.2022
У мяне няма цэнзурных слоў наконт гэтай асобы. З яе герой РБ як з Пракаповіча. Гэбэшная ануча, ды яшчэ не вельмі якасная.
2
терро / Адказаць
07.11.2022
Она ещё узнает ,что такое лукарежим.
1
ДД - агентура кдб / Адказаць
07.11.2022
Куды можа знікнуць лейтэнант (а мо ўжо і маёр) кдб?! Летам прыязджала ў Мінск - адсправаздачылася, атрымала камандыровачныя, пастраляла, пакаталася і зноў паехала на новае заданне.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру