У Гомельскім абласным судзе да двух гадоў калоніі асудзілі Уладзіслава Вайну. Яго прызналі вінаватым у «сайдзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. У чым канкрэтна яго абвінавацілі — невядома. Справу разглядаў суддзя Алег Харашко.
Большасць крымінальных спраў па гэтым артыкуле былі заведзеныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года ў сувязі з перадачай інфармацыі (фота, відэа) у беларускія тэлеграм-каналы аб расійскай ваеннай тэхніцы на тэрыторыі Беларусі.





