Намеснікамі абраныя Уладзімір Шанцаў і Ганна Красуліна.
З'езд прыняў рэзалюцыю, выбраў новы склад палітрады партыі і Нацыянальнага камітэта. Старшынёй Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі абраны Генадзь Ананьеў, паведамляе прэс-служба партыі.
Нагадаем, што ў чацвер Мікалаю Казлову далі 2,5 года калоніі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Разам з ім судзілі Антаніну Кавалёву і Аксану Аляксееву. Ім далі год і паўтара года калоніі адпаведна. За кратамі яны з 27 ліпеня.
Чытайце таксама:
«Я ведаю дакладна, што я буду рэабілітаваны». Моцнае апошняе слова старшыні АГП Мікалая Казлова





