Абодва — вайскоўцы тэрміновай службы. Здарэнне адбылося 4 чэрвеня. Радавы не выйшаў на пастраенне, і сяржант у казарме ў прысутнасці іншых вайскоўцаў паваліў салдата на крэслы, адабраў у яго тэлефон, з якога той чытаў кнігу, і некалькі разоў ударыў па твары. У выніку ў радавога з'явіўся сіняк.
Гематому заўважыў афіцэр, вайсковец прызнаўся яму, што быў збіты. Сяржант таксама пацвердзіў гэта афіцэру, заявіўшы, што радавы не выйшаў на пастраенне, бо сядзеў у тэлефоне. На судзе ён таксама прызнаў віну.
У выніку суд Лепельскага раёна прызнаў сяржанта вінаватым у перавышэнні ўлады, спалучаным з гвалтам, прысудзіў яму тры гады пазбаўлення волі і пазбавіў вайсковага звання.





