Прыйшоўшы ў краму, журналіст пацікавіўся, ці ёсць у наяўнасці вяршкі ў тэтрапаку, і яму прапанавалі прадукт, на ўпакоўцы якога напісана: «Веселые внучата. Шоколад. Коктейль молочный».
«Ды вы не сумнявайцеся, там сапраўды вяршкі, — усміхнулася прадавачка, — мы на «Крынцы» пыталіся. Рэальны склад прадукту надрукаваны на абароце».
Сапраўды, у купленым пакунку аказаліся чыстыя вяршкі. А калі журналіст патэлефанаваў на нумар тэлефона, пазначаны для водгукаў і прэтэнзій, то дзяўчына з прадпрыемства распавяла, чаму яны апынуліся ў ёмістасці, прызначанай для кактэйлю. Прычына банальная — праблемы з тарай:
«У сувязі з тым, што цяпер часова ўтварылася нястача ўпакоўкі тэтрапак на вяршкі, кіраўніцтвам было прынята рашэнне наліваць ва ўпакоўку, якая ёсць у наяўнасці, і ляпіць этыкетку з сапраўдным складам прадукту. Прычына недахопу — санкцыі, а тэтрапак французскі. Але цяпер у Расіі вядзецца распрацоўка пакавальнага матэрыялу тэтрапак».





