Пры пажары ў клубе ў расійскай Кастраме загінулі 15 чалавек
У расійскім абласным цэнтры Кастрама ў выніку пажару ў клубе «Палігон» загінулі 15 чалавек. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.
Пажар пачаўся прыкладна а палове на трэцюю ночы. У гэты час у клубе знаходзілася вялікая колькасць людзей; 250 чалавек былі эвакуяваныя.
Прычынай пажару, па папярэдніх звестках, магло стаць выкарыстанне піратэхнікі — адзін з наведвальнікаў стрэліў з ракетніцы. Цяпер яго шукаюць.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ