Захопленыя турысты адправіліся ў круіз па перуанскіх рэках, аднак мясцовыя жыхары перакрылі водную камунікацыю. Людзі цяпер застаюцца на прагулачных катарах; сваім сваякам яны расказалі па тэлефоне, што з імі абыходзяцца добра.
Пратэстоўцы — жыхары раёна Урарынас у правінцыі Ларэта. Яны патрабуюць, каб улады спынілі забруджванне мясцовых рэк нафтай. Апошні разліў паліва тут здарыўся 16 верасня, калі ў раку Кунініка трапіла каля 2500 тон сырой нафты з пашкоджанага нафтаправода Norperuano.
Пратэстоўцы маюць намер трымаць воднае злучэнне закрытым каля тыдня. Сярод турыстаў, якія апынуліся ў закладніках на круізных катарах, ёсць пажылыя людзі, людзі з інваліднасцю, як мінімум адна цяжарная жанчына і грудное дзіця.
Дыпламатычныя ведамствы краін, грамадзянамі якіх з'яўляюцца турысты, запатрабавалі ад перуанскіх уладаў прыняць меры для вырашэння канфлікту.





