Прадавачка ў Горках траціла выручку з крамы ў анлайн-казіно
Пачынаючы з ліпеня 2022 года 42-гадовая жанчына, касірка адной з крам у мікрараёне Будаўнікоў у Горках, перастала здаваць выручку ад гандлю — паведамляе «Горацкі веснік». Усе грошы яна пускала на стаўкі ў анлайн-покер у адным з віртуальных казіно.
Фота: vecteezy.com
Калі кіраўніцтва крамы пачало высвятляць прычыну непаступлення сродкаў ад продажаў, высветлілася, што сума растрачаных грошай да таго часу склала 16 тысяч рублёў.
Супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Прысваенне».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ