«Карпарацыя монстраў» выйшла ў 2001 годзе і была вельмі цёпла прынятая як гледачамі, так і прафесійнымі крытыкамі. Мультфільм атрымаў чатыры намінацыі на «Оскар», у тым ліку «Найлепшы анімацыйны фільм», але тады праект Pixar і Disney саступіў «Шрэку». Затое саўндтрэк If I Didn’t Have You у выкананні акцёраў Джона Гудмена і Білі Крыстала быў адзначаны залатой статуэткай за найлепшую песню. У 2013 годзе выйшаў працяг мультфільма «Універсітэт монстраў».

Мультфільм расказвае пра двух монстраў: вялізнага і пухнатага Джэймса Пі Салівана, ці проста Салі, і яго аднавокага партнёра і найлепшага сябра Майка Вазоўскі, якія працуюць на фабрыцы пад назвай «Карпарацыя монстраў». Усё, што ім трэба, — палохаць дзяцей, таму што з дзіцячых крыкаў яны атрымліваюць электрычнасць. Але аднойчы жыццё монстраў аказваецца пад пагрозай: у іх свет трапляе дзіця, а з дзецьмі столькі клопатаў, што яны могуць давесці каго заўгодна.

Паглядзець «Карпарацыю монстраў» могуць усе карыстальнікі VOKA па падпісцы «Усё ўключана» ў раздзеле «CINEVOKA — Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых пераагучаных фільмаў — ад галівудскіх блокбастараў да анімэ. У тым ліку мультфільмы Pixar і Disney — «Душа», «Уверх», «Наперад», «Суперсямейка», «У пошуках Нэма» і іншыя.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0