«У Варшаве створаны вярбовачны і фінансавы цэнтр так званага палка «Пагоня», што займаецца адборам мужчын ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы. Навучанне і зладжванне баевікоў вядзецца замежнымі інструктарамі на тэрыторыях Чэхіі, Польшчы і Украіны. Аднымі з арганізатараў гэтага экстрэмісцкага фарміравання з'яўляюцца Вадзім Пракоп'еў і Валерый Сахашчык», — гаворыцца ў паведамленні МУС у тэлеграм-канале.
Паводле інфармацыі ведамства, следчымі ў дачыненні да Пракоп'ева і іншых асоб распачатая крымінальная справа за стварэнне «экстрэмісцкага фарміравання» альбо ўдзел у ім.





