Справу, якая паступіла з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, разгледзелі яшчэ 6 кастрычніка, але толькі цяпер судовы вердыкт набыў законную моц.
Паводле паведамлення, розніца паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад продажу сацыяльна значных тавараў па завышаных цэнах, і разліковай велічынёй выручкі ад продажу гэтых тавараў па ўстаноўленых заканадаўствам цэнах, склала звыш 9,6 тысячы рублёў. У выніку кампанію аштрафавалі на 19283 рублі.
Акрамя таго, аштрафавалі на тры базавыя велічыні (96 рублёў) і службовую асобу, якая адказвала за фарміраванне цэнаў.





