Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Гэта значыць, што калі цягам года ён, знаходзячыся пад наглядам, не здзейсніць нічога, што ўладзе падасца «злачынным», яго не пазбавяць волі, а таксама здымуць судзімасць.

У ноч на 18 ліпеня 2022 года Аляксей Грыгаровіч, выпіўшы, стварыў і размясціў у TikTok відэазапіс з удзелам малодшага інспектара дарожна-патрульнай службы Уладзіміра Васількова. Відэа суправаджалася нецэнзурным каментаром.

Сяржант міліцыі ўспрыняў гэта як абразу, якая ўплывае на ягоны аўтарытэт, гонар і годнасць.

Васількоў адмовіўся ад пазова аб кампенсацыі маральнай шкоды. Ён распавёў, што пазнаёміўся з абвінавачаным падчас вучобы ў каледжы, але з тых часоў больш не камунікаваў з ім. У дзень здарэння ён бачыў, што Грыгаровіч здымаў яго на тэлефон, зрабіў яму заўвагу, каб ён перастаў здымаць, а з раніцы яму пачалі тэлефанаваць знаёмыя і распавядаць, што ўбачылі відэа з ім, на якім ён стаяў на праезнай частцы, а Грыгаровіч прамовіў нецэнзурны каментар. Гэтае ж выказванне абвінавачаны прапісаў на відэа тэкстам. Відэа мела каля 16-17 тысяч праглядаў.

Наступнай раніцай Грыгаровіч выдаліў відэа, таму што яму стала сорамна, калі ён яго перагледзеў. Пасля гэтага — патэлефанаваў Васількову, каб выбачыцца.

У 2020 годзе Грыгаровіч служыў па кантракце ва ўнутраных войсках і быў у «камандзіроўцы» у Мінску: прымаў удзел у разгоне пратэстоўцаў. Падчас апытання адвакатам ён упэўнена адказаў, што ў 2020 годзе ў Беларусі былі масавыя беспарадкі, а ён хацеў, каб у краіне было стабільна, і ўсё жыццё падтрымліваў Лукашэнку. Ён таксама адзначыў, што тады ў іх і «молатавы ляцелі — то-бок, я жыццём рызыкаваў».

«Я не магу зразумець, чаму гэта здзейсніў. Я вельмі раскайваюся. Учынак зламаў мне жыццё. Я вельмі шкадую. Я б усё аддаў, каб вярнуцца ў той дзень, проста падысці, проста руку паціснуць, нават не даставаць тэлефон і гэтак далей», — сказаў Грыгаровіч. 

Дзяржабвінаваўца Раман Краўцоў прасіў прызнаць абвінавачанага вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і пакараць яго штрафам у памеры 110 базавых велічыняў (3520 рублёў). Але з улікам таго, што ён адсядзеў трое сутак у ІЧУ, паменшыць памер штрафа да 3200 рублёў. Суддзя вырашыла прызначыць Грыгаровічу паўгода пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Клас
9
Панылы сорам
15
Ха-ха
47
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4