Інфармацыя пра падпал машыны старшыні ДКСЭ Toyota Land Cruiser Аляксея Волкава з'явілася ў СМІ 1 кастрычніка 2021 года. Гэта адбылося ў Мінску на вуліцы Лапаровіцкай. Праз два тыдні інфармацыю пацвердзілі ў самім Камітэце.

Пра абвінавачаных хлопцаў вядома няшмат. Антон Лысоў — 23-гадовы грамадзянін Расіі, жыхар Чэбаксараў, прыехаў у Мінск, але неўзабаве быў затрыманы. У Антона са сваякоў засталася адна бабуля, якой больш за 80 гадоў. Захар Таразевіч — 19-гадовы жыхар Мінскай вобласці (на момант затрымання яму толькі споўнілася 18). Хлопец ёсць у спісах абітурыентаў, дапушчаных да экзаменаў у Ліцэй МУС.

Вядома, што справу спачатку завялі паводле абвінавачвання ў «тэрарызме», аднак іх дзеянні потым перакваліфікавалі.

У выніку іх абвінавацілі па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, учынены агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, які пацягнуў прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

З абвінавачаных у даход дзяржавы спагнаныя вялікія сумы: з Лысова — 1 855 рублёў 70 капеек, з Таразевіча — 239 рублёў 10 капеек. Таксама ў іх канфіскавалі мабільныя тэлефоны ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.

Падтрымаць хлопцаў можна лістамі і пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, Валадарскага 2, 220030, Мінск, Захар Алегавіч Таразевіч, Антон Сяргеевіч Лысоў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7