Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Яўген Буруноў.

Першапачаткова паведамлялася, што палітзняволены Сяргей Грыбовіч, жыхар Докшыцаў, быў затрыманы на пачатку сакавіка 2022 года паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

У «пакаяльным відэа» мужчына казаў, што запоўніў анкету ў тэлеграме, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў.

У судзе Грыбовічу выставілі дадатковыя абвінавачанні:

  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 361-3 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
  • ч. 2 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Да суда мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА №2 Віцебска.

Падтрымайце палітвязня паштоўкай альбо лістом: СІЗА-2, Віцебск вул. Гагарына 2, 210026, Сяргей Міхайлавіч Грыбовіч.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9