24-гадовы гулец кіраваў «Мэрсэдэсам» з беларускімі нумарамі. Нумар машыны і стаў падставай для спынення кіроўцы — і камеры зафіксавалі на яго ўладальніку не менш за 200 неаплачаных парушэнняў правіл дарожнага руху, вялікая частка з якіх тычыцца хуткаснага рэжыму, паведамляе «Інсайдлар».

Футбалісту пагражае пакаранне ў выглядзе альбо выплаты ў двухразовым памеры сумы нявыплачанага штрафу, альбо адміністрацыйны арышт на пятнаццаць сутак, альбо абавязковыя работы на тэрмін да пяцідзесяці гадзін.

У «Рубіне» паведамілі, што Лісаковіч толькі сёння даведаўся, што ў яго ёсць штрафы.

«За ўвесь час у Казані яго ўпершыню спынілі супрацоўнікі ДІБДР. Паколькі яму не прыходзілі лісты аб наяўнасці штрафаў, гулец проста не ведаў пра іх існаванне», — адзначылі ў прэс-службе клуба. Таксама клуб заявіў, што не будзе прымяняць санкцыі да футбаліста, але дапаможа яму разабрацца ў сітуацыі.

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3