Украінскі бок сцвярджае, што ўсяго на вайне загінулі 1402 расійскія афіцэры. З іх 2 генерал-лейтэнанты, 8 генерал-маёраў, 44 палкоўнікі, 98 падпалкоўнікаў, 193 маёры, 279 капітанаў, 471 старшы лейтэнант, 235 лейтэнантаў і 72 вайскоўцы іншага рангу.

Усяго, як сцвярджае Генштаб УСУ, расійскія страты складаюць 73270 чалавек. Наколькі гэта праўдзівыя звесткі, ацаніць немагчыма.

Рэсурсы, якія збіраюць звесткі пра загінулых расіян з адкрытых крыніц, маюць інфармацыю прыкладна аб 8 тысячах чалавек. Але, вядома, сапраўдная лічба нашмат большая.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0