Чыстая мікрахвалёўка. Фота: Mk2010/wikimedia.org

Чыстая мікрахвалёўка. Фота: Mk2010/wikimedia.org

Лімон

Вам спатрэбіцца адзін лімон і паўшклянкі вады, налітай у міску. Разрэжце лімон напалам і рукамі выцісніце сок у ваду. Калі ў вас у халадзільніку ўжо ёсць кавалак лімону, то таксама адцісніце яго.

Пастаўце міску з растворам у мікрахвалёўку на найбольшую магутнасць прыкладна на тры хвіліны, каб яна пачала кіпець. Не адкрывайце дзверцы каля пяці хвілінаў, каб пары лімоннага соку растварылі бруд і тлушч. Пасля адкрыйце дзверцы і старанна вычысціце мікрахвалёўку (не забывайцеся пра падстаўку і дзверцы).

Воцат

Для гэтых жа патрэбаў добра падыходзіць воцат — і рэцэпт вельмі падобны. Вазьміце міску і наліце ў яе паўлітра вады (можна меней) і дзве сталовыя лыжкі воцату.

Пастаўце сумесь у мікрахвалёўку і гатуйце на максімальнай магутнасці каля пяці хвілінаў, каб яна пачала кіпець і пускаць пару. Пачакайце тры хвіліны, каб бруд «адышоў».

Пасля асцярожна адкрыйце дзверцы, выньце міску і вымыйце мікрахвалёўку. Пасля старанна вымыйце печ.

Чытайце яшчэ:

Гэтыя прадукты нельга падаграваць у мікрахвалевай печы. Гэта проста небяспечна

Клас
22
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8