Адзначаецца, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не прымаў удзелу ў гэтых размовах, якія адбываліся на фоне ўзмацнення ядзернай рыторыкі Расіі і яе няўдач на полі бою. Але той факт, што вышэйшыя расійскія вайсковыя кіраўнікі ўвогуле вядуць падобныя дыскусіі, выклікае занепакоенасць у Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, бо гэта сведчыць, наколькі расійскія генералы расчараваныя сваімі няўдачамі на месцах.

Амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што яны не бачылі прыкмет таго, што расіяне перамяшчаюць ядзерную зброю на месцы ці неяк рыхтуюцца да ўдару. Але ў той жа час разведзвесткі пра размовы расійскіх генералаў былі даведзеныя да амерыканскага кіраўніцтва ў сярэдзіне кастрычніка.

Джон Кірбі, прадстаўнік Рады нацбяспекі ЗША, адмовіўся каментаваць «дэталі гэтага дакладу». Ён, у прыватнасці, сказаў:

«Мы з самага пачатку выразна далі зразумець, што каментары расіян у дачыненні да патэнцыйнага прымянення ядзернай зброі выклікаюць глыбокую трывогу, і мы ўспрымаем іх сур'ёзна. Мы працягваем адсочваць гэта як мага лепш, але мы не бачым ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца да такога выкарыстання».

Новыя разведзвесткі ЗША з'явіліся акурат тады, калі Масква прасоўвала ідэю аб «бруднай бомбе», якую нібыта плануе выкарыстаць Украіна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
руzкий есть узкий / Адказаць
02.11.2022
В итоге рашисты решили применить «грязную канализационную бомбу» в Воронеже
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру