Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Па словах Шайгу, гэта асабліва важна на фоне росту напружанасці, руйнавання асноваў стратэгічнай стабільнасці, зніжэння ролі міжнародных інстытутаў і ўзмацнення канфрантацыі паміж Захадам і Расіяй.

Ён падкрэсліў, што дзеля ўмацавання абароназдольнасці з 22 кастрычніка на тэрыторыі Беларусі праводзяцца мерапрыемствы баявога зладжвання злучэнняў і воінскіх часцей рэгіянальнай групоўкі войскаў.

«Працягваем фармаваць адзіную абаронную прастору. Прынятая супольная Ваенная дактрына, вядзецца сумеснае ваеннае планаванне, функцыянуюць рэгіянальныя групоўкі войскаў, а таксама адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны», — сказаў Сяргей Шайгу.

Шайгу таксама выказаў заклапочанасць тым, што колькасць групоўкі НАТА з лютага 2022 года ў Еўропе вырасла ў 2,5 разу і складае больш за трыццаць тысяч чалавек, а ў бліжэйшай перспектыве можа яшчэ павялічыцца. Варта адзначыць, што паралельна ў Расіі, толькі па афіцыйных звестках, у армію мабілізавалі 300 тысяч чалавек. У рэальнасці, па ацэнках аналітыкаў, колькасць прызваных можа складаць каля 500 тысяч.

«У такім выпадку пад ударам можа апынуцца Беларусь, таму прыярытэтнай задачай з'яўляецца гарантаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», — заявіў Шайгу.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што ў Беларусь прыбудуць 9 тысяч расійскіх салдат. Гэтую лічбу немагчыма незалежна праверыць. Раней Мінск не раз распаўсюджваў заведама хлуслівыя звесткі. Так, напярэдадні нападу Расіі на Украіну ў лютым 2022-га мінская адміністрацыя запэўнівала, што расійскія войскі прыбылі ў Беларусь на вучэнні і пакінуць краіну адразу пасля іх. Аднак у выніку тыя Беларусь не пакінулі, затое перайшлі мяжу з Украінай. 

Людзі на месцах адзначаюць, што ў беларускай камендатуры і ўнутраных войскаў не атрымліваецца трымаць вялікую колькасць рускіх у поўным падпарадкаванні, і ў «мобікаў» ужо ўзнікалі канфлікты з мясцовым насельніцтвам пад Баранавічамі. 

Раней «Наша Ніва» паведамляла, што ў Беларусі плануецца рыхтаваць вялікія масы мабілізаваных расіян. 

Стала вядома пра гэта пасля паведамленняў аб рэзерваванні вайскоўцамі прапускных здольнасцяў Беларускай чыгункі. 

«Па маёй інфармацыі, ідзе падрыхтоўка для прыняцця расійскіх мабілізаваных на беларускіх палігонах, вучэбных цэнтрах і вайсковых часцях. У нас ёсць і месцы для трэніровак, і інструктары. Магчыма, Расія патрабуе ад Лукашэнкі, каб навучанне часткі мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў праходзіла ў Беларусі і праводзілі яго беларускія сілавікі», — выказваў меркаванне суразмоўца «Нашай Нівы» з ліку дзейных афіцэраў.

Чытайце таксама:

Расійскае Мінабароны афіцыйна заявіла пра спыненне мабілізацыі

ISW: Пуцінская мабілізацыя дазволіць толькі захаваць колькасць арміі ва Украіне на цяперашнім узроўні

Крыніцы: Рашэнне аб мабілізацыі ў Беларусі прынятае. Яна пройдзе пад выглядам праверкі баяздольнасці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Беня / Адказаць
02.11.2022
Жителей Мачулищ ждут гуманитарные бомбардировки по линии НАТО?
0
атож / Адказаць
02.11.2022
Верным саюзнікам Масквы з'яўляецца Лукашэнка, не Беларусь.
0
Железный Дровосек / Адказаць
02.11.2022
Чего-чего? «Верных союзников» нашёл ,оленевод? Любите вы пузыри иллюзий со своим пунькой. Расстрою тебя —кроме кал-хозника и его садистов в погонах никаких союзников у вас тут нет. Ты бы слышал,как вас водители маршруток и продавцы яблок называют. Не говоря уже о хирургах и дворниках. Тем больнее ёб*шься о реальность,кремлевский мечтатель о вяличыи. Продолжение «Киева за три дня».
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру