Пра тое, што дадому нібыта праніклі староннія людзі, хлопец паведаміў сваёй маці. Жанчына адразу прымчалася дадому і перш за ўсё праверыла, ці на месцы сямейныя зберажэнні. Выявіўшы, што грошай няма, яна адразу паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Міліцыя высветліла, што грошы ўзяў сын пацярпелай. Да гэтага моманту ён ужо паспеў абмяняць 100 еўра ў банку, пасля чаго зрабіў стаўку ў букмекерскай канторы.

Даведаўшыся, што дачыненне да знікнення грошай мае яе сын, жанчына забрала заяву з міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?