Судовы працэс вядзе суддзя Анастасія Кулік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Іна Зубко.
Палітвязняў абвінавачваюць ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску 23 жніўня 2020 года (арт. 342 КК).
Актыўны ўдзел палітвязняў выявіўся ў тым, што яны «публічна выкрыквалі лозунгі, гучна пляскалі ў далоні, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакіравалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага».
Казлоў адзначыў, што не разумее, у чым яго абвінавачваюць, бо гэта сумесь «дзіўнай логікі і нястрымнай фантазіі».
На пытанне суда, ці прызнае сваю віну, Казлоў адказаў:
«Я прызнаю сябе больш пацярпелым, чым вінаватым».
Кавалёва прызнала сваю віну часткова, Аляксеева прызнала віну цалкам.
Сёння падчас паседжання дзяржабвінавачванне запрасіла для абвінавачаных наступныя тэрміны: Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі, Аксане Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 гады калоніі.
Прысуд будзе абвешчаны заўтра.
Мікалай Казлоў, Аксана Аляксеева і Антаніна Кавалёва былі затрыманыя 27 ліпеня.





