Запушчаная паўночнакарэйская балістычная ракета малога радыуса дзеяння ўпала ў мора прыкладна за 60 км ад паўднёвакарэйскага горада Сакхча, які размешчаны каля дэмаркацыйнай лініі на ўсходнім беразе паўвострава.
Паўднёвая Карэя адказала пускам трох ракет — таксама ў моры, праз марскую мяжу.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ель заявіў, што запуск ракеты праз марскую мяжу з'яўляецца «па сутнасці тэрытарыяльным уварваннем» з боку КНДР.
Паводле звестак паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, усяго паўночнакарэйцы раніцай у сераду запусцілі як мінімум 10 ракет.
Генштаб Рэспублікі Карэя заявіў, што Паўднёвакарэйская армія «не пацерпіць такіх правакацый з боку КНДР і адкажа цвёрда і рашуча ў рамках цеснага супрацоўніцтва Паўднёвай Карэі і ЗША».
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі і прэм'ер-міністр Японіі ў сувязі з апошнімі запускамі ракет у КНДР склікалі ў сваіх краінах Рады нацыянальнай бяспекі.
Напярэдадні Пхеньян запатрабаваў ад Паўднёвай Карэі і ЗША спыніць сумесныя вучэнні і прыгразіў у выпадку адмовы прыняць сур'ёзныя меры.





