У Harper Collins растлумачылі, што гэтае слова, як і некалькі іншых тэрмінаў, адносіцца да крызісу, які аб'ядноўвае палітычную нестабільнасць, канфлікт ва Украіне, кліматычныя змены ды рост кошту жыцця і працягваецца ва ўсім свеце.

Сярод іншых прэтэндэнтаў на тытул «Слова года» былі яшчэ такія словы і выразы:

  • partygate — гэта слова азначае скандал, звязаны з вечарынкамі экс-прэм'ера Вялікабрытаніі Барыса Джонсана падчас пандэміі каранавіруса. Яны выклікалі шырокі грамадскі рэзананс і, нарэшце, каштавалі Джонсану пасады;
  • Carolean («каралінскі») — гэта слова азначае ўсё, што звязана з іменем новага караля Вялікабрытаніі Карла III;
  • warm banks («банкі цяпла») — так называюць месцы, дзе незаможныя людзі, не здольныя ацяпляць свае дамы, могуць сабрацца ў халодны час, каб сагрэцца;
  • Kyiv — сталіца Украіны;
  • lawfare — прымяненне юрыдычных механізмаў у дачыненні да апанента;
  • vibe shift — значная змена дамінуючай тэндэнцыі ў культуры;
  • quiet quitting — «ціхае звальненне», якое азначае сітуацыю, калі супрацоўнік выконвае толькі свае прамыя абавязкі;
  • sportswashing — прасоўванне спартыўнага мерапрыемства дзеля адцягнення ўвагі ад спрэчнай дзейнасці;
  • splooting — так называюць позу, у якой жывёліна ляжыць на жываце з распластанымі лапамі.
Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1