Металічны калос уражвае сваімі памерамі — 70 тон вагі, 28 метраў «ад рагоў да хваста», 20 метраў «ад зямлі да кончыка гарба», што прыкладна роўнае вышыні шасціпавярховага дома. Калісьці гэтую працу, якая за столькі гадоў стала адным з сімвалаў Брэстчыны, зрабілі работнікі Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода.
Цяпер прыйшоў час паставіць скульптуру на рамонт. Дырэктар раённай службы ЖКГ, якая прыглядае за станам зубра-помніка, тлумачыць:
«Было вырашана правесці планавую праверку стану швоў металічнай канструкцыі, падфарбаваць скульптуру, каб надаць ёй больш рэспектабельны выгляд. Пры абследаванні высветлілася, што сякія-такія металічныя лісты трэба будзе замяніць, дзесьці пераварыць швы, апрацаваць скульптуру зубра ўнутры».
Рамонтныя работы выконвае брэсцкае прадпрыемства «Брэстпрамальп».






волат наш.
я не жартую
але каго я там так уразіла на той трасе? што ўсё жыццё маё нібы спатыкаецца аб гэты Брэст? вось і сёння быў маленькі эпізодзік таксама