РФ выкарыстоўвае гэтыя ракеты з 2018 года, але раней не разгортвала іх у Беларусі.
«Расія часам запускала гэтыя ракеты падчас вайны ва Украіне, але іх запасы, верагодна, вельмі абмежаваныя», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Акрамя таго, у брытанскай разведцы растлумачылі, што размяшчэнне «Кінжалаў» у Беларусі дае РФ невялікую дадатковую перавагу з пункту гледжання знішчэння дадатковых цэляў на тэрыторыі Украіны.
«Хутчэй за ўсё, разгортванне ажыццяўлялася для таго, каб даць сігнал Захаду і прадставіць Беларусь як усё больш замяшаную ў вайне», — мяркуюць у абаронным ведамстве Брытаніі.





