Фота: скрыншот з ютуб-канала Вольгі Бондаравай 

Фота: скрыншот з ютуб-канала Вольгі Бондаравай 

Руская шавіністка з Гродна Вольга Бондарава, якую выкарыстоўваюць у сваіх мэтах лукашысты, сёлета паступіла ў Педагагічны ўніверсітэт у Мінску.

Вучыцца яна за кошт рэспубліканскага бюджэту на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэта, спецыяльнасць — «Беларуская мова і літаратура».

Спіс групы, у якой вучыцца Вольга Бондарава. Фота: скрын з сайта БДПУ  

Спіс групы, у якой вучыцца Вольга Бондарава. Фота: скрын з сайта БДПУ

У ролі студэнткі Бондарава паспела засвяціцца падчас форуму «Беларусь адзіная», які быў арганізаваны ўладамі да «Дня народнага адзінства», на ім гаварылі пра Курапаты.

Падчас форуму студэнтка Вольга Бондарава «дыскутавала» з Вадзімам Гігіным і Ігарам Марзалюком. Яна казала, што «нельга змешваць рэпрэсіі дзяржавы па судзе з гітлераўскім генацыдам пагалоўна ўсяго народа».

«Наша Ніва» патэлефанавала Вользе Бондаравай, каб даведацца, чаму яна вырашыла атрымаць адукацыю педагога і чаму абрала менавіта беларускую мову і літаратуру. Размаўляць Бондарава не стала, паклала слухаўку.

Чытайце таксама: 

«Агідная інсталяцыя з чэрапам ліквідаваная». Лукашысты пачалі змаганне з Хэлоўінам

Як «інфаспецназаўка» Бондарава, што нішчыць беларускае, падначаліла чыноўнікаў цэлай вобласці ВІДЭА

Клас
3
Панылы сорам
102
Ха-ха
31
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
31