Фота: BBC Food
Каб згатаваць піцу ў колцах, вам спатрэбіцца:
- 2 сталовыя лыжкі таматнага пюрэ (можна замяніць на таматную пасту ці кетчуп)
- 1 сталовая лыжка кетчупу
- 1 чайная лыжка сушанага базіліку
- палова чайнай лыжкі сушанага часнаку
- 375 грамаў гатовага слоенага цеста
- 175 грамаў сумесі цёртых мацарэлы і чэдару
- 1 яйка (узбітае)
- Высцеліце вялікую бляху паперай для выпякання.
- Змяшайце таматнае пюрэ, кетчуп, базілік і часнок. Разгарніце цеста і выкладзіце на яго таматную сумесь, пакідайце па баках невялікія краі без соусу. Пасыпце сырам тую частку цеста, што пакрытая соусам, потым вышмаруйце адзін з доўгіх краёў цеста невялікай колькасцю ўзбітага яйка.
- Згарніце цеста ў рулет, пачынаючы з неабмазанага доўгага боку. Пакладзіце рулет на бляху (пры неабходнасці можна разрэзаць яго ўпоперак на дзве часткі), пастаўце ў халадзільнік на 20 хвілін.
- Дастаньце рулет з халадзільніка і разрэжце яго на 16 колцаў. Размясціце іх на блясе і астудзіце на працягу яшчэ 20 хвілін.
- Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
- Змажце колцы ўзбітым яйкам. Выпякайце іх у духоўцы 15 хвілін, пакуль яны не стануць залацістымі, а сыр не пачне пузырыцца. Астудзіце колцы на працягу 5 хвілін перад тым, як іх падаваць, але можаце падаваць піцу і цалкам халоднай.
Рэцэпт на выхадныя. Сібас у корачцы з эстрагону — лёгкая і карысная вячэра
Як заварваць зялёную гарбату? Вось што важна ўлічваць
Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса






прам хочацца жыць...
а тут яшчэ смаката
добрай, раніцы, мая любімая, Рэд.)