Фота: vecteezy.com

Фота: vecteezy.com

«Учора ўвечары [у пятніцу] пераправерылі ўсе, прыехалі пляменнікі, адправіліся на абяцаную [на суботу] праграму з фокуснікамі, ведзьмамі і іншым. Купілі білет. На ўваходзе нічога не сказалі. Прайшлі ўвесь парк і даведаліся, што там нічога няма. А з намі сотні іншых дзетак з мамамі», — напісаў на рэдакцыйную пошту выдання абураны мянчук.

У Батанічным садзе па тэлефоне інфармацыйнага сектара, які пазначаны на сайце, Tochka.by адказалі, што праводзіць гэтае мерапрыемства забараніў Мінгарвыканкам, і прапанавалі звярнуцца туды за ўсімі падрабязнасцямі, пасля чаго пайшлі кароткія гудкі. Даведачны тэлефон Мінгарвыканкама (142), як і ўсе астатнія службы, у нядзелю не працуе.

Афіша на сайце Батанічнага сада прадугледжвала на 29 і 30 кастрычніка насычаную забаўляльную праграму з удзелам ведзьмаў, творчыя майстар-класы для дзяцей, шоу фокусніка, эфектную фотазону, тэматычныя дэкарацыі, конкурс на лепшы касцюм і падарункі для самых актыўных.

Цяпер адпаведная старонка выдаленая, і пераход па спасылцы выдае «памылку 404».

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
20