Пазначалася, што гэта здарылася па патрабаванні Генпракуратуры.
Хутчэй за ўсё дамен блакавалі з-за заклікаў да расіянаў здавацца ў палон.
У маніторынгу рэестра знаходзіліся тры старонкі з даменам t.me, якія былі заблакаваныя 29 кастрычніка, піша Astra. Гэта пасты з украінскіх тэлеграм-каналаў са зваротам УСУ да расійскіх войскаў:
«Вас кідаюць на ўбой, вы — расходны матэрыял, страты ніхто не лічыць. Украіна ніколі не пагражала Расійскай Федэрацыі. Падумайце пра свае сем’і. Вы патрэбныя дома. Складзіце зброю і здайцеся ў палон».
Праз некаторы час Раскамнагляд заявіў, што планаў па блакіроўцы месенджара няма, і выключыў з рэестру заблакаваных сайтаў дамен t.me.





