«НЕрасстраляныя» — гэта велічэзны і вельмі значны праект, што да беларускай гісторыі і культуры, — напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку старшыня Беларускага ПЭНа Тацяна Нядбай. — Гэты том мае быць у бібліятэцы сучаснага культурнага беларуса. А дзякуючы вокладцы, яго прыемна браць у рукі і паважна трымаць на палічцы. Талент дызайнера ў тым, каб візуалізаваць годнасць, трагічнасць і шляхетнасць зместу. Гэта зроблена далікатна і філігранна праз моцную графічную абстракцыю, колер, шрыфт, кампазіцыю. Дасканалы праект у адпаведнай вокладцы».

Таксама Анатоль Лазар стаў пераможцам «Выбар Белсату» за вокладку да кнігі Івана Мележа «Людзі на балоце».

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасьць афармлення зместу кнігі.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭНу сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і Лятучым унівэрсітэтам, а таксама Белсат TV, Фундацыі Open Culture і H&L Group.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0