Чалавек, які раней працаваў з Уэстам і звольніўся пасля скаргаў на варожую абстаноўку на працоўным месцы, распавёў, што рэпер гаварыў пра чытанне кнігі Гітлера Mein Kampf і захапляўся тым, як у нацысцкай Германіі выкарыстоўвалі прапаганду.

«Ён хваліў Гітлера, кажучы, як неверагодна тое, што ён змог засяродзіць у сваіх руках столькі ўлады, і казаў пра ўсе вялікія рэчы, якія ён і нацысцкая партыя дамагліся для нямецкага народа», — сказала крыніца CNN, дадаўшы, што блізкае кола Уэста ведала пра ягоную цікавасць да Гітлера.

Некалькі тыдняў таму былы журналіст выдання TMZ Вэн Лэтан, які ў 2018 годзе раскрытыкаваў Уэста за ягоныя словы ў інтэрв'ю TMZ пра тое, што 400 гадоў рабства ў ЗША былі «выбарам» цемнаскурых, заявіў, што Уэст згадваў Гітлера і тады.

«Ён сказаў нешта накшталт: «Я люблю Гітлера, я люблю нацыстаў». Нешта ў гэтым родзе, калі ён быў там. І яны прыбралі гэта з інтэрв'ю па нейкай прычыне. Гэта было не маё рашэнне», — сцвярджае Лэтан.

Канье Уэст стаў гэтай восенню героем шэрагу скандалаў. У пачатку кастрычніка ён з'явіўся ў футболцы White Lives Matter, якая адсылае да назвы Руху за правы цемнаскурых Black Lives Matter. Таксама ён намякнуў у перапісцы з рэперам Шонам Комбсам, што таго кантралююць уплывовыя яўрэі, і напісаў у твітары, што пераходзіць «у смяротны рэжым супраць яўрэйскага народа».

Уэста абвінавацілі ў антысемітызме. Супрацоўніцтва з ім спынілі брэнды Adidas, Balenciaga і галівудскае агенцтва CAA. Twitter і Instagram наклалі абмежаванні на старонкі рэпера. 

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2