«Мы актуалізуем звесткі і прапануем магчымасць адмовіцца ад удзелу для негатовых да актыўных дзеянняў», — піша фэйкавы канал.

«З моманту першапачатковай рэгістрацыі ў многіх змяніліся абставіны. Таму мы павінны дакладна ведаць, на каго можна разлічваць, а хто не зможа прыняць удзел у Плане», — піша канал і прапануе выконваць інструкцыі праз падстаўныя боты.

«Пасля таго, як Алег Талерчык прыняў рашэнне пакінуць арганізацыю, да нас паступаюць звароты аб магчымасці выйсці з Плана. Калі вы вырашылі адмовіцца ад удзелу ў плане «Перамога», пацвердзіце гэта ў чат-боце і ўсе даныя будуць незваротна выдаленыя», — абяцаюць спецслужбы.

У арыгінальным канале такога паведамлення няма.

Фэйкавы канал, верагодна, створаны спецслужбамі. Дата стварэння — 4 мая. 5 кастрычніка канал перайменавалі ў BYPOL і сталі запаўняць яго. Там дублююцца пасты арыгінальнага канала за апошнія два гады.

Туды нагналі ўжо 33 тысячы падпісчыкаў.

Аднак назва сапраўднага канала аб'яднання былых сілавікоў — By_Pol. Фэйкавага — By_Pol_official.

Вядома, што фэйкавыя паведамленні пра пераход да «Плана Перамога» сёння рассылаюцца па раённых чатах.

Мінулы раз пасля такой рассылкі прайшла хваля затрыманняў.

Пасля запуску фэйкавага клона плана «Перамога» пачалася хваля затрыманняў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Мойша / Адказаць
28.10.2022
Сапраўды ўкід: як можна выйсці з таго чаго няма. Ад пачатку было глупствам улазіць у гэтыя авантуры ад новай, моднай і крэатыўнай "апазіцыі"!
0
No / Адказаць
28.10.2022
Мойша, таварышч майор, вытры рот, бо абляпауся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру