Падчас адкрыцця Кангрэса FIDH партрэты зняволеных «вясноўцаў» выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.

«Асобна хацеў бы падзякаваць сваім братам і сёстрам — праваабаронцам за іх салідарнасць і падтрымку ўсіх пазбаўленых свабоды праваабаронцаў у свеце і, канешне, мяне асабіста.

Праваабарончая салідарнасць — магутная сіла, і я веру, што хутка змагу далучыцца да вас, каб разам крочыць па гэтым нялёгкім шляху да сусветнай гармоніі, любові і міру», — адзначыў у звароце Валянцін Стэфановіч.

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча арыштавалі 14 ліпеня 2021 года. У той дзень да Валянціна з вобшукам прыйшлі сілавікі, канфіскавалі ўсю тэхніку, а самога праваабаронцу павезлі на допыт, пасля чаго змясцілі пад варту, нагадвае «Новы час».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0