Як зразумець, ці адносіцца тавар, які вы прадаяце, да рэгуляваных спажывецкіх?

Калі тавар уключаны ў пералік да пастановы №713, цэны на яго рэгулюцца па новых правілах, калі не, то не.

Пры ўзнікненні пытанняў па аднясенні тавараў да пераліку, МАРГ рэкамендуе кіравацца ў сукупнасці пастановай міністэрства ад 5 чэрвеня 2018 г. №46 «Аб устанаўленні пераліку тавараў рознічнага і аптовага гандлю і форм апавяшчэнняў» і пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 28 жніўня 2020 г. №76 «Аб зацвярджэнні статыстычнага класіфікатара СК 33.004-2020 «Тавары рознічнага гандлю».

У выпадку, калі айчынны або імпартны тавар можа быць аднесены ў адпаведнасці з любым з гэтых дакументаў да групы, падгрупы, класу, катэгорыі, падкатэгорыі, падвіду тавараў, цэны на якія рэгулююцца пастановай №713, то такі тавар адносіцца да катэгорыі рэгуляваных.

Што адносіцца да былых ва ўжыванні тавараў? Ці адносяцца да гэтай катэгорыі адноўленыя тавары?

Да былых ва ўжыванні нехарчовых тавараў адносяцца тыя, якія маюць бачныя прыкметы нашэння, мыцця, эксплуатацыі, нехарчовыя тавары належнай якасці без этыкетак, калі іх наяўнасць прадугледжана вытворцам, і рэчы, прынятыя па дагаворах камісіі ад грамадзян.

Вузлы і агрэгаты транспартных сродкаў, якія маюць прыкметы эксплуатацыі (зносу), у тым ліку адноўленыя рухавікі, адносяцца да тавараў, былых ва ўжыванні, на якія не распаўсюджваецца дзеянне пастановы №713.

Як акругляць цану тавару ў выпадку, калі пры акругленні памер надбаўкі перавышае ўзровень, пазначаны ў пастанове №713?

Акругленне цаны на тавар, у дачыненні да якога ёсць ліміт максімальнай надбаўкі імпарцёра, аптовай надбаўкі, гандлёвай і іншый надбаўкі, павінна ажыццяўляцца з улікам абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам, шляхам акруглення ў меншы бок да 1 беларускай капейкі.

Як узгадняць цэны на тавары, у тым ліку новыя?

Узгадненне адпускной цаны на тавары рэгламентуе пастанова МАРГ ад 21 кастрычніка 2022 г. №64 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне цэнаўтварэння».

У адрас дзяржаўных органаў трэба падаць наступныя дакументы і звесткі:

— заяву аб узгадненні павышэння (устанаўлення) адпускной цаны на тавары па форме згодна з дадаткам 1 да пастановы №64;

— планавую калькуляцыю па разліку адпускной цаны на тавары;

— маркетынгавы аналіз (у выпадку павышэння адпускной цаны) па форме згодна з дадаткам 2 да пастановы №64.

Дзяржаўныя органы або створаныя імі камісіі на працягу двух рабочых дзён з дня прыняцця рашэння аб узгадненні адпускных цэн інфармуюць аб ім МАРГ.

Ці распаўсюджваюцца патрабаванні пастановы №713 на тавары, не названыя ў дадатку 1 да яе?

Пункт 14 пастановы №713 распаўсюджваецца на ўсе тавары без выключэння. Іншыя патрабаванні прымяняюцца толькі ў дачыненні да тавараў, названых у дадатку 1 да пастановы.

Як праводзіць даацэнку рэшткаў тавараў у рознічным гандлі да ўзроўню адпускных цэн на новыя такія ж тавары?

Правілы прапісаны ў метадычных рэкамендацыях, зацверджаных загадам МАРГ ад 10 чэрвеня 2021 г. №130.

Пераацэнка (даацэнка або ўцэнка) тавараў праводзіцца на падставе распараджэння кіраўніка, у якім прыводзяцца прычына пераацэнкі, найменне тавараў або таварных груп, склад камісіі, тэрмін правядзення пераацэнкі, тэрмін здачы матэрыялаў па пераацэнцы ў бухгалтэрыю, а таксама іншая неабходная інфармацыя.

Пры правядзенні пераацэнкі на падставе нарматыўных прававых актаў у распараджэнні кіраўніка на правядзенне пераацэнкі мэтазгодна ўказваць спасылку на такі нарматыўны прававы акт.

Правядзенне пераацэнкі арганізацыя рознічнага гандлю афармляе першасным уліковым дакументам, у якім паказваюцца інфармацыя аб тавары (найменне, колькасць і іншае); старая і новая цана; кошт тавару ў старых і новых цэнах; сума даацэнкі (пры павышэнні цэн) або ўцэнкі (пры зніжэнні цэн). Яго форма распрацоўваецца і зацвярджаецца арганізацыяй.

Падставай для правядзення даацэнкі рэшткаў тавараў да ўзроўню цэн на новы асартымент такіх тавараў з'яўляюцца ТТН-1 і ТН-2 пастаўшчыка на тавары, якія паступілі па новых цэнах. Сумы розніцы ў цэнах адносяцца на вынікі гаспадарчай дзейнасці.

Даацэнка тавараў можа быць толькі пры паступленні той жа разнавіднасці тавару. Паступленне тавару на адрас арганізацыі рознічнага гандлю або ў адно з яе структурных падраздзяленняў з'яўляецца падставай, якая дае права на даацэнку рэшткаў тавараў у цэлым па арганізацыі.

Арганізацыя рознічнага гандлю мае права не змяняць рознічную цану рэшткаў такіх тавараў, павялічыўшы або толькі знізіўшы цану набыцця бухгалтарскімі запісамі: Д-т 41-2 — К-т 90-7 і Д-т 90-10 — К-т 41-2.

Давядзенне ў такім выпадку новай цаны набыцця да ранейшай рознічнай цаны ажыццяўляецца шляхам карэкціроўкі гандлёвай нацэнкі метадам «чырвонае сторна»: Д-т 41-2 — К-т 42-1.

Пры вядзенні ўліку тавараў па цэнах набыцця сума даацэнкі адлюстроўваецца ў складзе іншых даходаў па бягучай дзейнасці (субрахунак 90-7), а сума ўцэнкі — у складзе іншых расходаў па бягучай дзейнасці (субрахунак 90-10).

Прыкладная форма акта пераацэнкі тавараў прыведзена ў дадатку 7 да загада №130.

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3