У спіс дадалі маторнае масла для аўтамабіляў, хатні і гумовы абутак, а прыбралі кветкі, ювелірныя вырабы, наручныя гадзіннікі і друкаваныя выданні.
Акрамя таго, са спісу рэгуляваных тавараў выключаныя:
- паштэт, сасіскі, сардэлькі, крывяная і ліверная каўбаса;
- ікра і морапрадукты, далікатэсныя рыбныя кансервы;
- жуйка;
- сухія супы і булённыя кубікі;
- прыправы перац чорны, духмяны і чырвоны;
- шкарпэткі з паўшарсцянога прадзіва;
- дэмісезонныя боты, паўботы, чаравікі;
- газеты, часопісы, кнігі;
- лічбавыя фотакамеры;
- смартфоны, камп'ютары, ноўтбукі, планшэты і карты памяці;
- дровы, торфабрыкеты;
- электрычныя батарэйкі (АА).
Змяніліся і некаторыя найменні тавараў, якія засталіся ў спісе:
- удакладненыя тавары ў катэгорыі мясных паўфабрыкатаў і рыбы (пазіцыі 7-9, 13, 14, 18, 23, 24),
- малочных прадуктаў (пазіцыі 34-39),
- па многіх пазіцыях у катэгорыях адзення і абутку;
- «запчасткі для транспартных сродкаў» сталі «запчасткамі для легкавых аўтамабіляў»;
- «крэм для твару» стаў «крэмам для твару, рук і ног»;
- «сыры» сталі «сырамі з каровінага малака».





