Суддзя Сяргей Кацар прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова ім таксама інкрымінавалі арт. 368 Крымінальнага кодэкса, аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.

Ярмакі былі затрыманыя ў Мінску 16 чэрвеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Анжаліка «хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў інстаграм». На «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнавалася» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і «перакрыцці дарог».

Яўгена спачатку асудзілі па адміністрацыйнай справе, затым узялі пад варту па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7