Віктар Аванесаў

Віктар Аванесаў

Паведамляецца, што дырэктар арганізацыі ведаў пра патрабаванні дырэктывы аб недапушчэнні павышэння цэн, але не прыняў належных і своечасовых мер па недапушчэнні іх росту. Гэта прывяло да пераацэнкі цэн тавараў у 100 крамах сеткі і росту рознічных цэн на не менш як 65 асартыментных пазіцый.

Павышэннем цэн сетка крам «Суседзі» зрабіла істотную шкоду правам і законным інтарэсам не менш як тысячы грамадзян, якія набылі гэтыя тавары па завышаным кошце, а таксама дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Распачата справа па ч. 2 арт. 425 (Бяздзейнасць службовай асобы) Крымінальнага кодэкса. Максімальны тэрмін пакарання па артыкуле — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Абранне гэтай меры зроблена з улікам абставінаў зробленага, інфармацыі пра асобу падазраванага. Зараз па крымінальнай справе праводзяць неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.

Чытайце таксама:

Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11