«Варожыя ўдары атрымалі гарады Купянск, Дружкоўка і Запарожжа», — гаворыцца ў ранішняй зводцы у фэйсбуку.
Таксама паведамлялася аб ударах па адным з раёнаў Кіеўскай вобласці, у выніку чаго ўзнік пажар.
«Ёсць некалькі прылётаў у адной з абшчын вобласці. На месцы працуюць ратавальнікі і экстранныя службы. Працягваецца ліквідацыя пажару і наступстваў удару. Папярэдне ахвяр і пацярпелых няма», — напісаў у тэлеграм-канале кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксей Кулеба.
Частку ракет перахапілі ўкраінскія сістэмы СПА.