Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ekskursii.by

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ekskursii.by

 Паводле чыноўніцы, да атэстацыі

не дапусцяць тых, у каго ёсць судзімасць за ўчыненне «злачынстваў, накіраваных на прапаганду вайны, распальванне расавай, нацыянальнай варожасці, абразу прэзідэнта, іншых прадстаўнікоў улады, здзек з дзяржаўных сімвалаў і іншае». Фактычна гэта трэба разумець, што ўсім былым палітвязням, незалежна ад кваліфікацыі, шлях у гэтую прафесію будзе закрыты.

Экзамен змогуць здаваць толькі тыя людзі, якія пастаянна жывуць у Беларусі. У іх павінна быць вышэйшая альбо сярэдняя спецыяльная адукацыя або яны павінны прайсці не менш за тры курсы адукацыйнай праграмы бакалаўрыяту.

Экзамен будзе складацца з камп'ютарнага тэставання і вуснага сумоўя. Тым, хто прайшоў выпрабаванні, выдадуць пасведчанне, пералік тэмаў экскурсій і бэйдж.

Пасведчанне будзе давацца на пяць гадоў, пасля яго трэба працягваць. Але дзеянне пасведчання могуць прыпыніць на тэрмін да года — калі з'явяцца «абгрунтаваныя скаргі з боку фізічных і юрыдычных асоб на якасць абслугоўвання». Без бэйджа з 1 студзеня 2023 года экскурсавод праводзіць экскурсіі не зможа.

Нацыянальны рэестр экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў будзе фарміраваць і весці Мінспорту і турызму.

Чытайце таксама:

Як будзе выглядаць атэстацыя экскурсаводаў з наступнага года

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13